:

Беларусы ў Кыргызстане

Беларусы ўпершыню ступілі на кыргызскую зямлю ў XIX стагоддзі, у часы маштабнага перасялення славян у Сярэднюю Азію і Казахстан. Беларускія перасяленцы былі выхадцамі Мінскай і Магілёўскай губерняў.

Выязджаючы ў далёкі край, беларусы бралі з сабой часцінку сваёй радзімы: кнігі, нацыянальнае адзенне і хатнія прылады, а галоўнае — памяць аб роднай беларускай зямлі, яе культуры і традыцыях. Так, на чужыне, беларускі народ пусціў карані сваёй самабытнай культуры, яркія і моцныя ўсходы каторай можна назіраць у Кыргызстане і сёння. Значная колькасць беларускіх мігрантаў перасялілася ў Кыргызстан у 60-я гады XX стагоддзя.

Перапісам насельніцтва 1989 г. было зафіксавана, што ў Кыргызстане на той момант пражывала каля 10 тыс. беларусаў. У адпаведнасці з афіцыйнымі дадзенымі ў Кыргызстане сення налічваецца каля 900 этнічных беларусаў, большасць каторых пражывае ў г.Бішкек. Амаль усе яны з'яўляюцца членамі Грамадскага аб'яднання беларусаў у Кыргызскай Рэспубліцы “Свiтанак” і Беларускага культурнага цэнтра “Крыніца”. Гэта людзі розных спецыяльнасцяў і сацыяльных слаёў.

У 1993 годзе на афіцыйным сходзе беларусаў Кыргызстана было створана грамадскае аб'яднанне “Свiтанак”. У шматнацыянальным Кыргызстане гэтае аб'яднанне стала першым. Члены беларускага грамадства актыўна прымалі і прымаюць удзел у круглых сталах, канферэнцыях і розных пасяджэннях Асамблеі народа Кыргызстана, развіваючы міжэтнічныя сувязі. Пазней “Свiтанак” пераўтварыўся ў два аб'яднання: Грамадскае аб'яднанне беларусаў у Кыргызскай Рэспубліцы “Свiтанак” і Беларускі культурны цэнтр у Кыргызскай Рэспубліцы “Крыніца”.

На сённяшні дзень “Свiтанак” мае вялікі ўплыў і аўтарытэт, як у асяроддзі этнічных беларусаў, так і ў кыргызскім грамадстве. Члены аб'яднання актыўна ўдзельнічаюць у рабоце Цэнтра беларускай мовы, культуры і гісторыі, які дзейнічае пры Бішкекскім гуманітарным універсітэце, мэтай якога з'яўляецца пашырэнне супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, навукі і культуры паміж Беларуссю і Кыргызстанам, ажыццяўленне падрыхтоўкі спецыялістаў па беларускай мове.

Культурны цэнтр “Крыніца” з'яўляецца калектыўным членам міжнароднай арганізацыі “Саюзная грамадзянская палата”, якую заснаваў лётчык-касманаўт П.Клімук. Культурны цэнтр падтрымлівае сувязь з Упаўнаважаным па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Аб'яднанні беларусаў ўсяляк садзейнічаюць захаванню культуры, звычаяў і традыцый свайго народа, аказваюць дапамогу суайчыннікам, падтрымліваюць цёплыя сяброўскія адносіны з прадстаўнікамі іншых дыяспар, прапагандуюць ідэі міжнацыянальнай талерантнасці і дружбы народаў. Члены суполак прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Кыргызстана, садзейнічаюць станоўчаму ўспрыманню кыргызстанцамі знешняй і ўнутранай палітыкі, якая праводзіцца Рэспублікай Беларусь, а таксама падтрыманню пазітыўнага іміджу Беларусі і беларусаў у Кыргызскай Рэспубліцы.

Культурнае жыццё беларускіх грамадскіх аб'яднанняў разнастайнае і насычанае. Беларусы Кыргызстана з павагай ставяцца да самабытных традыцый свайго народа. Разам адзначаюць такія святы, як “Гуканне вясны” (сустрэча вясны, свята адраджэння і абуджэння), “Купалле” (летняе свята ачышчэння), Дзень Незалежнасці Беларусі і іншыя нацыянальныя святы. Усе святкаванні суправаджаюцца маляўнічымі выступамі нацыянальных фальклорных калектываў дыяспары.

Беларусы Кыргызстана, асабліва моладзь, з цікавасцю вывучаюць культурную спадчыну сваёй гістарычнай Радзімы: вывучаюць песні на беларускай мове, нацыянальныя танцы, пазнаюць народныя абрады, асвойваюць народныя інструменты, такія як дуда, бубен, барабан і іншыя. Некаторыя хлопцы навучаюцца нацыянальнаму прыкладныму майстэрству. Нярэдка ўдзельнікі самадзейнасці самі афармляюць нацыянальныя касцюмы для выступаў. У склад вакальна-харэаграфічнага ансамбля “Свiтанак” уваходзяць прадстаўнікі розных узростаў. Ансамбль прымае ўдзел у гарадскіх фестывалях, конкурсах, курултаях, святах, арганізоўвае выязныя сольныя канцэрты за межамі сталіцы.

У гасцях у “Свiтанка” і “Крынiцы” можна пазнаёміцца з творчасцю народных умельцаў Беларусі. Выставы-калекцыі дыяспары размяшчаюць мноствам беларускіх сувеніраў, зробленых з гліны, лыка, саломкі, шкла, дрэва, ільну, скуры і іншых прыродных матэрыялаў. Да святочнага стала, на якім заўсёды прысутнічаюць розныя нацыянальныя стравы з бульбы, беларусы запрашаюць прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў у знак сяброўскіх стасункаў. Знакамітыя дранікі ўжо атрымалі шырокае прызнанне сярод жыхароў шматнацыянальнага Кыргызстана.

Беларуская дыяспара цесна супрацоўнічае з Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Кыргызстане. Мастацкія калектывы самадзейнасці пры грамадскім аб'яднанні “Свiтанак” выступаюць на розных прыёмах з нагоды нацыянальных святаў у пасольстве і на многіх іншых імпрэзах.

Члены беларускай аб'яднання маюць магчымасць атрымліваць перыядычныя выданні, інфармацыйныя агляды аб грамадска-палітычным, эканамічным і культурным жыцці Беларусі, падрыхтаваныя пасольствам. Пасольства рэгулярна інфармуе суайчыннікаў пра змены ў заканадаўстве Рэспублікі Беларусь, аб наяўнасці жылля і вакансій у арганізацыях Рэспублікі Беларусь.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці