Рэжым і парадак працы
Консульскі аддзел Пасольства працуе па наступнаму графіку
Дні і гадзіны прыёму наведвальнікаў: аўторак 10.00 — 13.00; чацвер 14.00 — 17.00
Папярэдні запіс па тэлефоне: +996 (312) 35-28-15.
Папярэдняе ўзгадненне даты і гадзіны прыёму з консулам з'яўляецца абавязковым у выпадку звяртання па пытаннях ЗАГС, натарыята, афармлення пастаяннага жыхарства, выдачы пашпартоў і пасведчанняў на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь.
e-mail: kyrgyzstan@mfa.gov.by
Кансультацыі па консульскіх пытаннях у тэлефонным рэжыме: панядзелак-пятніца з 9.00 да 12.00 і з 14.00 да 18.00.
Паважаныя наведвальнікі, звяртаем Вашу ўвагу, што ўваход у консульскі сектар Пасольства з мабільным тэлефонам і іншымі электроннымі прыладамі забаронены. Пад час консульскага прыёму Вы можаце заставіць свой мабільны тэлефон у скрынцы побач з уваходам.
З улікам пандэміі каранавіруса, прыём грамадзян па консульскіх пытаннях ажыццяўляецца выключна пры наяўнасці медыцынскай маскі.
У выпадку наяўнасці сімптомаў прастуды просім ўстрымацца ад наведвання Пасольства.
УВАГА! Дакументы, якія выдалі органы замежных дзяржаў, прымаюцца консульскім аддзелам Пасольства выключна пры ўмове іх перакладу на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь і легалізацыі ў вызначаным парадку.
Аплата консульскіх збораў ажыццяўляецца ў нацыянальнай валюце Кыргызстана (сом) ў касу Пасольства.