:

Аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Кыргызскай Рэспублікай

У 2020 годзе тавараабарот з Кыргызскай Рэспублікай склаў 75,1 млн.долараў, у тым ліку экспарт — 66,6 млн. долараў.

Асноўнымі беларускімі экспартнымі таварнымі пазіцыямі ў Кыргызстан з'яўляюцца ялавічына свежая або ахалоджаная, мяса і харчовыя субпрадукты свойскай птушкі, трактары і седлавыя цягачы, цукар, лекавыя сродкі, сыр і тварог, правады ізаляваныя, кабелі, мэбля, вырабы сталярные будаўнічыя, дываны.

Таварная структура экспорту ў Кыргызстан у 2020 годзе

Імпартаваліся з Кыргызстана часткі і прылады для аўтамабіляў і трактароў (пераважна радыятары), машыны і механізмы для прыбірання і малацьбы сельскагаспадарчых культур, адходы і лом медныя, валакно баўнянае, нафтапрадукты, гародніна бабовая сушаная, садавіна сушаная, арэхі, абутак.

Таварная структура імпарту з Кыргызстана ў 2020 годзе

У Кыргызскай Рэспубліцы дзейнічае 63 прадстаўніцтва суб'ектаў тавараправоднай сеткі і дыстрыб'ютараў беларускіх прадпрыемстваў, у тым ліку зборачная вытворчасць трактароў ААТ «МТЗ» (адкрыта ў лістападзе 2016 г.).

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці