Аб сустрэчы Пасла С.Малунова з Паўнамоцным прадстаўніком Прэзідэнта Кыргызстана ў Чуйскай вобласці Э.Ашырбаевым
29.07.2026 г.29 ліпеня 2026 года адбылася рабочая сустрэча пасла Беларусі ў Кыргызстане Сяргея Малунова з Паўнамоцным прадстаўніком Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі ў Чуйскай вобласці (губернатарам) Элкінбекам Ашырбаевым.

У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні падрыхтоўкі да правядзення восенню 2026 года ў г. Мінску чарговага пасяджэння міжурадавай Беларуска-Кыргызскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і першага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Кыргызстана, а таксама тэматыка стварэння сумесных прадпрыемстваў па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі.
Суразмоўцамі дасягнута дамоўленасць аб неабходнасці актывізацыі ўзаемадзеяння паміж Чуйскай вобласцю і яе рэгіёнамі-пабрацімамі ў Беларусі – Мінскай і Гомельскай абласцямі.