:

Аб удзеле Часова паверанага Наталлі Кісляковай у мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня Перамогі

09.05.2024 г.

Сёння, 9 мая 2024 г., Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы Наталля Кіслекава прыняла ўдзел у мітынгу-рэквіеме, прысвечанаму 79-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У мерапрыемстве таксама бралі ўдзел спікер Жагорку Кенеша Нурланбек Шакіеў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, ветэраны Узброеных сіл. Ваеннаслужачыя Бішкекскага гарнізона прайшлі ўрачыстым маршам.

Пасля заканчэння мітынгу-рэквіема Наталля Кіслекава ўсклала кветкі да Вечнага агню.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці