Аб удзеле Пасольства ў дабрачынным Дыпламатычным кірмашы
14.06.2026 г.13 чэрвеня 2026 г. супрацоўнікі Пасольства прынялі ўдзел у традыцыйным дабрачынным Дыпламатычным кірмашы, арганізаваным Міністэрствам замежных спраў. Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня абароны дзяцей.
.jpeg)
На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі намеснік Міністра замежных спраў Кыргызстана Абакіраў М.А. і намеснік мэра горада Бішкека па сацыяльных пытаннях Мазгачова В.А., якія наведалі беларускі стэнд.

У рамках акцыі Пасольствам быў арганізаваны тэматычны павільён з таварамі беларускіх вытворцаў, такіх як ААТ «Чырвоны харчавік», ААТ «Рагачоўскі МКК», СП «Камака Плюс», а таксама СП «Беліта» і ЗАТ «Вітэкс».

Прадукцыя айчынных марак выклікала высокую цікавасць і атрымала станоўчыя водгукі ад удзельнікаў і гасцей мерапрыемства.