Аб сустрэчы Пасла С.Малунава са Спікерам Парламента Кыргызстана Н.Шакіевым
29.11.2024 г.29 лістапада 2024 г. у г.Бішкеку Пасол Сяргей Малуноў правёў рабочую сустрэчу са Спікерам Вярхоўнага Савета Кыргызскай Рэспублікі Нурланбекам Шакіевым.
Кіраўнік кыргызстанскага Парламента павіншаваў Сяргея Малунова з назначэннем на пасаду кіраўніка беларускай дыпмісіі і пажадаў яму поспехаў. Спікер таксама падкрэсліў дынамічны характар развіцця міжпарламенцкага супрацоўніцтва Беларусі і Кыргызстана.
У сваю чаргу Сяргей Малуноў акцэнтаваў увагу на неабходнасці ўмацавання міжпарламенцкіх сувязей у рамках рэгіянальных міжнародных арганізацый, актывізацыі ўзаемадзеяння на двухбаковым трэку ў розных галінах эканомікі і гуманітарнай сферы.
Акрамя таго, Пасол праінфармаваў Нурланбека Шакіева аб праходзячай у Беларусі кампаніі па выбарах Прэзідэнта, намечаным на 26 студзеня 2025 г. Была падкрэслена ўсенародная падтрымка дзеючага Кіраўніка дзяржавы.