:

Аб мерапрыемствах, прысвечаных памяці Героя Савецкага Саюза Ж.Асаналіева

19.04.2023 г.

19 красавіка 2023 г., напярэдадні 100-годдзя з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, які загінуў у баях за вызваленне Беларусі, Жумаша Асаналіева Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы Андрэй Страчко наведаў роднае сяло Героя ў Ісык-Кульскай вобласці і сярэднюю школу ў с.Уч-Кайнар, якая носіць яго доблеснае імя.

Падчас урачыстых мерапрыемстваў кіраўнік беларускай дыпмісіі ўсклаў кветкі да помніка Ж.Асаналіева, прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы з удзелам кіраўніцтва Ак-Суйкага раёна і школы, правёў сустрэчу са школьнікамі, пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей школьнага музея.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці