:

Аб удзеле Пасла С.Малунава ў 12-м пасяджэнні беларуска-кыргызскай міжпраўкамісіі

28.11.2024 г.

28 лістапада 2024 г. у г.Бішкеку Пасол Сяргей Малуноў прыняў удзел у дванаццатым пасяджэнні Міжурадавай Беларуска-кыргызскай Камісіі па гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурна-гуманітарным супрацоўніцтве пад старшынствам Намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сівака А.А. і Намесніка Старшыні Кабінета Міністраў Кыргызскай Рэспублікі Тарабаева Б.Э.

У рамках мерапрыемства кіраўнік дыпмісіі выступіў з дакладам аб бягучай сітуацыі і перспектывах міждзяржаўнага партнёрства ў сферах адукацыі і аховы здароўя.

У прыватнасці, ён адзначыў высокі ўзровень супрацоўніцтва Беларусі і Кыргызстана па гэтых напрамках, а таксама падкрэсліў гатоўнасць беларускага боку да ўзаемадзеяння і ўдзелу ва ўсіх праектах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці