Аб сустрэчы ў Міністэрстве водных рэсурсаў, сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці Кыргызстана
13.07.2026 г.13 ліпеня 2026 г. адбылася рабочая сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы Сяргея Малунова з Першым Намеснікам Міністра водных рэсурсаў, сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці Кыргызскай Рэспублікі Ілічам Марсбек уулу.

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў аграрным сектары, у тым ліку ў галіне племянной жывёлагадоўлі, ветэрынарыі і насенняводства. Асаблівая ўвага ў ходзе сустрэчы была ўдзелена тэматыцы стварэння сумесных прадпрыемстваў у Кыргызскай Рэспубліцы ў сферы перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі.
