Аб сустрэчы Пасла С.Малунова з намеснікам міністра культуры, інфармацыі, спорту і маладзёжнай палітыкі Т.Ажымаліевым
05.02.2025 г.5 лютага 2025 г. адбылася сустрэча Пасла Сяргея Малунова з Намеснікам Міністра культуры, інфармацыі, спорту і маладзёжнай палітыкі Кыргызскай Рэспублікі Цімурланам Ажымаліевым.
Бакі абмеркавалі магчымыя фарматы правядзення ў 2025 годзе двухбаковых мерапрыемстваў у ходзе святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У дадзеным кантэксце асаблівы акцэнт быў зроблены на ўзаемадзеянні Беларусі і Кыргызстана ў фармаце Савета па гуманітарным супрацоўніцтве краін-удзельніц СНД.
Акрамя таго, абмеркаваны ўдзел дзвюх краін у сумесных праектах у сферы культуры, у тым ліку ў рамках старшынства Беларусі ў ЕАЭС.