Аб удзеле Пасла С.Малунава ў пасяджэнні 23-й Нарады міністраў культуры дзяржаў-членаў ШАC
20.07.2026 г.19 ліпеня 2026 г. Пасол Беларусі ў Кыргызстане Сяргей Малуноў прыняў удзел у 23-й Нарадзе міністраў культуры дзяржаў-членаў ШАC, якая адбылася ў г.Чалпон-Аце.
.jpg)
У сваім выступленні Кіраўнік беларускай дыпмісіі адзначыў неабходнасць пашырэння гарызонтаў міжнароднага гуманітарнага ўзаемадзеяння, зыходзячы з безумоўнай павагі да суверэнітэту, законаў і звычаяў кожнай краіны. Ён падкрэсліў, што культура павінна стаць адным з галоўных напрамкаў супрацоўніцтва дзяржаў ШАС, садзейнічаючы захаванню гістарычнай памяці, умацаванню даверу і збліжэнню народаў. Сяргей Малуноў таксама выказаў надзею, што прынятыя рашэнні вывядуць культурнае супрацоўніцтва краін «сям'і ШАС» на новы ўзровень.
.jpg)
У ходзе пасяджэння адбылося абмеркаванне пытанняў супрацоўніцтва паміж дзяржавамі-членамі ШАС у галіне культуры, перспектыў культурнага абмену ў рамках Арганізацыі, а таксама іншых актуальных тэм шматбаковага ўзаемадзеяння. Па заканчэнні Нарады быў падпісаны падагульняючы пратакол.
.jpg)
У рамках праграмы мерапрыемства былі праведзены ўзнагароджанне фіналістаў кінафестывалю і гала-канцэрт майстроў мастацтваў краін ШАС, у рамках якога ад нашай краіны выступіў ансамбль народнага танца «Чабарок».