:

Аб візіце ў Кыргызстан беларускай дэлегацыі на чале з прадстаўніком канцэрна «Беллегпрам» Таццянай Лугіной

22.04.2024 г.

Сёння, 22 красавіка 2024 г., завяршыўся трохдзённы візіт прадстаўнічай дэлегацыі беларускіх дзелавых колаў на чале са Старшынёй Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці Таццянай Лугіной.
У рамках візіту 20 красавіка 2024 г. у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы адбылося падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж канцэрнам «Беллегпрам» і Асацыяцыяй прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці Кыргызскай Рэспублікі «Легпрам». З беларускага боку Мемарандум падпісала Старшыня канцэрна Таццяна Лугіна, з кыргызскага — Прэзідэнт Асацыяцыі Сапарбек Асанаў.

Акрамя таго, кіраўнікі вядучых прадпрыемстваў швейнай і тэкстыльнай галін Рэспублікі Беларусь прадставілі сваю прадукцыю на II Міжнароднай форуме-выставе «ТехPo», якая праходзіла ў г.Бішкеку з 21 па 22 красавіка 2024 года. Падчас мерапрыемства Старшыня канцэрна Таццяна Лугіна выступіла з дакладам аб перспектыўных напрамках супрацоўніцтва прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці Рэспублікі Беларусь і Кыргызскай Рэспублікі, а таксама сустрэлася з замежнымі прадстаўнікамі.

Магчымыя напрамкі беларуска-кыргызскага ўзаемадзеяння ў сферы лёгкай прамысловасці былі абмеркаваны і падчас сустрэч 22 красавіка 2024 г. кіраўніка канцэрна «Беллегпрам» з Міністрам эканомікі і камерцыі Кыргызскай Рэспублікі Даніярам Амангельдыевым і дырэктарам Цэнтра працаўладкавання за мяжой пры Міністэрстве працы, сацыяльнай абароны і міграцыі Кыргызскай Рэспублікі Бактыбекам Кудайбердыевым.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці