:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі С.Малунова з Намеснікам Старшыні Кабінета Міністраў Кыргызстана Б.Тарабаевым

03.03.2025 г.

3 марта 2025 г. адбылася рабочая сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы Сяргея Малунова з намеснікам Старшыні Кабінета Міністраў Кыргызскай Рэспублікі – Міністрам водных рэсурсаў, сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, сустаршынёй Міжурадавай Беларуска-Кыргызскай камісіі па гандлева-эканамічным супрацоўніцтве Бакытам Тарабаевым.

У сустрэчы таксама прынялі удзел Намеснік Міністра эканомікі і камерцыі Кыргызскай Рэспублікі Санжар Болатаў і намеснік загадчыка аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі Талгат Ашырбекаў.

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва. Асаблівая ўвага ў ходзе сустрэчы была нададзена напрамкам нарошчвання аб'емаў узаемнага гандлю і рэалізацыі перспектыўных праектаў у розных галінах.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці