Аб гасцявой лекцыі Пасла Беларусі Андрэя Страчко ў КРСУ імя Б.М. Ельцына
12.03.2024 г.У рамках тыдня Міжнароднага супрацоўніцтва, які праходзіць 11 па 15 сакавіка 2024 г. у Кыргызска-Расійскім Славянскім універсітэце імя першага Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Б.М. Ельцына (КРСУ), Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы Андрэй Страчко 12 сакавіка 2024 г. выступіў з гасцявой лекцыяй перад студэнтамі і выкладчыкамі вну на тэму Аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Адказваючы на пытанні шматлікай аўдыторыі, Андрэй Страчко таксама распавёў аб магчымасцях паступлення кыргызстанскіх абітурыентаў у беларускія навучальныя ўстановы, а таксама аб тэндэнцыях у беларуска-кыргызскім эканамічным і гуманітарным супрацоўніцтве.
Перад пачаткам мерапрыемства кіраўнік беларускай дыпмісіі правёў сустрэчу з в.а. рэктара КРСУ Дзянісам Фаміным-Нілавым, падчас якой бакі абмяняліся меркаваннямі аб існуючых пытаннях развіцця адукацыі і магчымых перспектывах далейшага ўзаемадзеяння ў гэтай галіне.