Аб уручэнні Паслом Беларусі ў Кыргызстане Сяргеем Малуновым даверчых лістоў Прэзідэнту Кыргызстана
10.09.2024 г.10 верасня 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы Сяргей Малуноў уручыў даверчыя лісты Прэзідэнту Кыргызскай Рэспублікі Садыру Жапараву. У рамках мерапрыемства адбылася двухбаковая сустрэча Кіраўніка дзяржавы і кіраўніка беларускай дыпмісіі.
Прэзідэнт Кыргызстана падкрэсліў, што пасол Беларусі з’яўляецца першым, хто ўручае даверчыя лісты ў новай рэзідэнцыі «Ынтымак ардо», што сімвалізуе высокі ўзровень адносін паміж дзвюма дзяржавамі. Адным з прыярытэтных напрамкаў супрацоўніцтва Кыргызстана з Беларуссю Садыр Жапараў назваў прамысловую кааперацыю, адзначыўшы таксама неабходнасць пашырэння ўзаемадзеяння у шэрагу іншых галін.
У сваю чаргу Сяргей Малуноў падкрэсліў гатоўнасць Беларусі да больш цеснага партнёрства з Кыргызстанам ва ўсіх сферах двухбаковага супрацоўніцтва.