Аб удзеле Пасла С.Малунова ў пасяджэнні беларуска-кыргызскай Міжпраўкамісіі і першым Форуме рэгіёнаў
11.11.2026 г.10 лістапада 2026 года Пасол Беларусі ў Кыргызстане Сяргей Малуноў прыняў удзел у 13-м пасяджэнні Міжурадавай Беларуска-Кыргызскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і першым Форуме рэгіёнаў Беларусі і Кыргызстана.
.jpg)
Для правядзення названых мерапрыемстваў у Беларусь прыбыла прадстаўнічая ўрадавая дэлегацыя Кыргызскай Рэспублікі на чале з Намеснікам Старшыні Кабінета Міністраў Эрлістам Акунбекавым.
З боку Рэспублікі Беларусь Міжпраўкамісію ўзначальвае Намеснік Прэм'ер-міністра Аляксандр Церахаў.
.jpg)
Дэлегацыя Кыргызстана наведала Мінскі трактарны завод, дзе азнаёмілася з выставай беларускай тэхнікі МТЗ, МАЗ, Гомсельмаш, Белкамунмаш.
.jpg)
.jpg)
Акрамя таго, адбыліся прадметныя перагаворы ў канцэрне «Белнафтахім» па пытаннях паставак у Кыргызстан прадукцыі падведамасных прадпрыемстваў.
.jpg)
У ходзе наведвання сельскагаспадарчага прадпрыемства «Агракамбінат Ждановічы бакі абмяняліся вопытам па пытаннях вытворчасці агародніннай прадукцыі і кветак. Увазе кыргызстанскіх гасцей быў прадстаўлены Першы Нацыянальны гандлёвы дом. Сябры дэлегацыі таксама наведалі Слуцкі сыраробны камбінат, дзе правялі дэгустацыю малочнай прадукцыі і азнаёміліся з вытворчасцю.
.jpg)
Адбыўся шэраг сустрэч і перагавораў па пытаннях далейшага развіцця прамысловага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Кыргызстана.