:

Віншаванне Прэзідэнту Кыргызстана Садыру Жапараву

06.12.2023 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кыргызстана Садыра Жапарава з 55-годдзем.

«Паспяховае развіццё сучаснага Кыргызстана ў многім звязана з праводзімай Вамі эфектыўнай палітыкай, арыентаванай на рост дабрабыту народа і ўмацаванне міжнароднага аўтарытэту дзяржавы», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння гасцінны Бішкек становіцца цэнтрам інтэграцыйнага прыцягнення, дзе праходзяць самыя знакавыя мерапрыемствы на прасторы СНД, ЕАЭС і ШАС. «Упэўнены, нашы нядаўнія сустрэчы ў сталіцах Беларусі і Кыргызстана нададуць пазітыўны імпульс двухбаковым адносінам, напоўняць іх новым практычным зместам», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў Садыру Жапараву добрага здароўя, дабрабыту і дасягнення намечаных мэт.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці