Прэзідэнт Кыргызстана С.Жапараў павіншаваў Прэзідэнта Беларусі А.Лукашэнку з перавыбраннем
27.01.2025 г.Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Кыргызстана Садыр Жапараў 27 студзеня правялі тэлефонную размову.
Садыр Жапараў павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з упэўненай перамогай на выбарах Прэзідэнта Беларусі.
Лідэры дзвюх краін пацвердзілі высокі ўзровень беларуска-кыргызскага ўзаемадзеяння і зацікаўленасць у далейшым пашырэнні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.