:

Аб удзеле Пасла Беларусі С.Малунова ў сустрэчы Віцэ-Прэм'ераў Беларусі і Кыргызстана

20.03.2025 г.

20 сакавіка 2025 года Пасол Беларусі Сяргей Малуноў прыняў удзел у сустрэчы Намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоля Сівака з Намеснікам Старшыні Кабінета Міністраў Кыргызскай Рэспублікі – Міністрам водных рэсурсаў, сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці Бакытам Тарабаевым, якая адбылася ў рэжыме відэаканферэнцсувязі.

У рамках сустрэчы сустаршыні Міжурадавай Беларуска-Кыргызскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве падпісалі План мерапрыемстваў (Дарожную карту) па развіцці супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Кыргызскай Рэспублікай на 2025–2027 гады.

Бакі выказалі ўпэўненасць, што Дарожная карта будзе садзейнічаць далейшаму нарошчванню аб'ёмаў узаемнага гандлю і рэалізацыі перспектыўных праектаў у розных галінах.

Падпісаны двухбаковы дакумент уключае ў сябе 77 мерапрыемстваў і ахоплівае ўсе сферы супрацоўніцтва – палітычны дыялог, двухбаковы гандаль таварамі і паслугамі, прамысловую кааперацыю, сельскую гаспадарку, фармацэўтыку і ахову здароўя, харчовую і лёгкую прамысловасць, культурна-гуманітарную вобласць і іншыя.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці