Аб прыёме Пасольства з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
03.07.2025 г.2 ліпеня 2025 года Пасольства Беларусі ў Кыргызстане арганізавала ўрачысты прыём з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі палітыка-фарміруючых колаў краіны акрэдытацыі, дыпламаты, бізнесмены, эксперты, журналісты, кіруючы склад і выкладчыкі мясцовых навучальных устаноў. Урачыстасць выклікала значную цікавасць у кыргызскіх медыя.
У сваёй прывітальнай прамове Пасол Сяргей Малуноў акцэнтаваў увагу гасцей на дасягненнях Рэспублікі Беларусь у эканоміцы, у прыватнасці, прывёўшы ў прыклад высокія пазіцыі нашай краіны ў аўтарытэтных сусветных рэйтынгах.
Намеснік Міністра замежных спраў Кыргызкай Рэспублікі Т.Эркінаў, які выступаў падчас афіцыйнай часткі прыёму, падкрэсліў высокі патэнцыял узаемадзеяння дзвюх дзяржаў.