:

Аб урачыстым гала-канцэрце беларускіх майстроў мастацтваў

14.06.2023 г.

14 чэрвеня 2023 г. у Кыргызскім нацыянальным акадэмічным тэатры оперы і балета імя Абдыласа Малдыбаева адбыўся ўрачысты гала-канцэрт беларускіх майстроў мастацтваў, прымеркаваны да правядзення Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы.

З прывітальным словам выступілі Міністр культуры, інфармацыі, спорту і маладзёжнай палітыкі Кыргызскай Рэспублікі Алтынбек Максутаў і намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Сяргей Саракач, якімі адзначана, што культурнае супрацоўніцтва дзвюх краін у будучым будзе пашырацца і садзейнічаць умацаванню дружбы народаў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, органаў дзяржаўнага кіравання, запрошаныя госці, грамадскасць.

Пасля афіцыйнай часткі была прадстаўлена канцэртная праграма, па завяршэнню каторай з падзячнай прамовай, адрасаванай арганізатарам, удзельнікам і гледачам гала-канцэрта, выступіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы Андрэй Страчко.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці