:

Аб удзеле Пасла Беларусі А.Страчко ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 30-годдзя незалежнасці Кыргызстана

31.08.2021 г.

30-31 жніўня 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы А.Страчко прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды святкавання 30-годдзя з дня абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Кыргызскай Рэспублікі.

Праграма мерапрыемстваў прадугледжвала ўдзел Пасла Рэспублікі Беларусь у калектыўнай сустрэчы Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі С.Жапарова з кіраўнікамі дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Кыргызстане, у навукова-практычнай канферэнцыі на тэму «Знешняя палітыка незалежнай Кыргызскай Рэспублікі: асноўныя вехі», ва ўрачыстых мерапрыемствах на плошчы «Ала Тоо » г.Бішкека з удзелам вышэйшага кіраўніцтва Кыргызскай Рэспублікі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці