:

Аб удзеле Пасла Беларусі А.Стачко ў адкрыцці міжнароднага турніру па хакеі

14.09.2021 г.

14 верасня 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы Страчко А.С. прыняў удзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця Міжнароднага турніру па хакеі “Залатая шайба” сярод юнацкіх каманд (г.Бішкек, Кыргызская Рэспубліка), дзе выступіў з прывітальным словам.

У турніры ўдзельнічаюць каманды 2010 года нараджэння з Рэспублікі Беларусь (ХК “Дынама-Мінск”), Узбекістана, Казахстана і Кыргызстана.

Асноўным арганізатарам турніру выступіла Федэрацыя хакея Кыргызскай Рэспублікі. Асноўная яго мэта – умацаванне сяброўскіх сувязяў і абмен вопытам паміж юнацкімі камандамі розных краін свету, папулярызацыя здаровага ладу жыцця і заняткаў спортам сярод дзяцей і падлеткаў.

Турнір завершыцца 17 верасня г. г.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці