Аб адкрыцці крамы «Беларускія прадукты» ў горадзе Такмок
27.10.2026 г.25 кастрычніка 2026 года ў горадзе Такмок Чуйскай вобласці Кыргызстана адкрылася першая крама «Беларускія прадукты». Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел Пасол Беларусі ў Кыргызстане Сяргей Малуноў, першы намеснік Мэра горада Такмок Алымбек Раулаў, дэпутат Такмокскага гарадскога кенеша Наталля Быкава, прадпрымальнікі Кыргызстана Ірына Дугіна і Аўтандзіл Дуйшэмбіеў, прадстаўнік праваслаўнай царквы.
Асаблівы беларускі каларыт мерапрыемству надало выступленне фальклорнага калектыву грамадскага аб'яднання беларусаў Кыргызстана «Світанак».
На прылаўках прадстаўлена прадукцыя больш за 19 беларуских вытворцаў – сыры, малочныя і мясныя прадукты, кансерваваная прадукцыя, кандытарскія вырабы, марозіва, дзіцячае харчаванне, харчовыя канцэнтраты і многае іншае.
Жыхары горада Токмак цёпла сустрэлі адкрыццё крамы беларускіх прадуктаў у сваім горадзе.
Афіцыйны старт працы крамы стаў пачаткам стварэння шырокай гандлёвай сеткі «Беларускія прадукты». У планах – адкрыццё каля 30 аналагічных гандлёвых аб'ектаў у рэгіёнах Кыргызстана.