Аб правядзенні прыёму з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
26.06.2023 г.26 чэрвеня 2023 г. Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы праведзены дыпламатычны прыём з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
На адкрыцці мерапрыемства з прывітальным словам выступілі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы Андрэй Страчко і Намеснік Старшыні Кабінета Міністраў Кыргызскай Рэспублікі Бакыт Тарабаеў.
У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Жагорку Кенеша, кіраўніцтва і прадстаўнікі дзяржаўных органаў, дзелавых колаў і грамадскіх арганізацый Кыргызскай Рэспублікі, вядомыя палітычныя і грамадскія дзеячы, прадстаўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Кыргызстане, беларуская дыяспара, выпускнікі беларускіх ВНУ/
Упрыгожваннем вечара па традыцыі стала выступленне вакальнага ансамбля грамадскага аб'яднання беларусаў у Кыргызстане «Світанак».