:

Аб беларуска-кыргызскіх кансультацыях

30.01.2023 г.

30 студзеня 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Андрэй Страчко прыняў удзел у беларуска-кыргызскіх кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў, якія адбыліся ў г.Мінску.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Ігар Назарук, кыргызскую — першы намеснік Міністра замежных спраў Асеін Ісаеў.

Бакі абмеркавалі стан і перспектывы двухбаковых адносін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай і культурна-гуманітарнай сферах, узаемадзеянне ў інтэграцыйных аб'яднаннях і на шматбаковых пляцоўках.

Па выніках кансультацый падпісаны Праграма супрацоўніцтва паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Кыргызскай Рэспублікі на 2023-2024 гады і План мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кыргызскай Рэспублікай.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці