Гісторыя Пасольства
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Кыргызскай Рэспублікай устаноўлены 21 студзеня 1993 г.
Пасольства Беларусі ў Кыргызстане пачало свою дзейнасць ў 1999 годзе.
Кыргызскі бок у адпаведнасці з Пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кыргызскай Рэспублікі аб узаемным прадастаўленні ва ўласнасць будынкаў і арэндзе зямельных участкаў, падпісаным 13 снежня 1995 года, перадаў ва ўласнасць Беларусі будынак агульнай плошчай 305 м2 і зямельны ўчастак плошчай 1090м2 у г.Бішкек (вул.Маскоўская, 210).
Першым Пастаянным прадстаўніком Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы быў прызначаны Руцкі Сяргей Барысавіч, які прапрацаваў у дадзенай якасці з 1992 па 1993 гг., а з 1993 па 1995 гг. — на пасадзе Паўнамоцнага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь у Кыргызстане.
Затым Пасольствам кіравалі:
- Тумар Аляксандр Уладзіміравіч
1995-1998 гг. — Паўнамоцны прадстаўнік
1998-1999 гг. — Часовы павераны ў справах
- Каховіч Васіль Васільевіч
1999-2001 гг. — Часовы павераны ў справах
- Козыр Аляксандр Віктаравіч
2001-2006 гг. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол
- Брылёў Валерый Анатольевіч
2006-2010 гг. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол
- Дзенісенка Віктар Аляксандравіч
2010-2017 гг. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол
У красавіку 2017 г. Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы прызначаны Страчко Андрэй Сяргеевіч.