МАЛУНОЎ СЯРГЕЙ ПЯТРОВІЧ
Нарадзіўся 19 лістапада 1962 г. ў Магілёўскай вобласці Рэспублікі Беларусь.
Скончыў гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.М. Горкага (1989).
У 1989-1997 гадах працаваў на розных пасадах у сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У 1997-2001, 2006-2010, 2014-2017, 2021-2024 гадах працаваў на розных пасадах у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь (апошняя пасада — намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення СНД — начальнік упраўлення двухбаковага супрацоўніцтва з краінамі СНД і Грузіяй).
У 2001-2006 гадах — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Румыніі,
у 2010-2014 гадах — Часовы павераны ў справах Беларусі ў Румыніі,
у 2017-2021 гадах — саветнік — кіраўнік аддзялення Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў г. Калінінградзе.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2024 года № 232 назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы.
Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланніка першага класа.
Валодае румынскай і французскай мовамі.
Жанаты, мае сына і дачку.