:

Аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Кыргызскай Рэспублікай

У 2021 годзе тавараабарот з Кыргызскай Рэспублікай склаў 97,1 млн. долараў, у тым ліку экспарт — 86,2 млн. долараў.

Аснову беларускага экспарту тавараў у Кыргызстан у 2021 годзе склалі харчовыя (31,8 млн. долараў) і спецыфічныя тавары (14,5 млн. долараў). На іх долю прыпала 53,7 працэнта паставак тавараў.

Таварная структура экспарту ў Кыргызстан у 2021 годзе

Аб'ём імпарту склаў 10,9 млн. долараў. Аснову імпарту традыцыйна склалі радыятары для трактароў, камбайнаў і іншых сельскагаспадарчых машын. Коштавы аб'ём — 6,7 млн. даляраў, доля ў імпарце — 61 працэнт.

Таварная структура імпарту з Кыргызстана у 2021 годзе

На 1 студзеня 2022 г. тавараправодная сетка беларускіх прадпрыемстваў у Кыргызстане налічвае 54 камерцыйныя арганізацыі (зборачныя вытворчасці, дылеры і дыстрыб'ютары), якія прадстаўляюць 56 беларускіх суб'ектаў гаспадарання. Уласныя суб'екты ТПС беларускіх арганізацый з дзяржаўнай доляй  ў краіне знаходжання адсутнічаюць.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці