Аб палітычных адносінах паміж Рэспублікай Беларусь і Кыргызскай Рэспублікай
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Кыргызскай Рэспублікай устаноўлены 21 студзеня 1993 г.
У абедзвюх краінах адкрыты пасольствы.
У лістападзе 2006 г. адбыўся афіцыйны візіт у Беларусь Прэзідэнта Кыргызстана. Афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі прайшоў у кастрычніку 2008 г. У верасні 2016 г., красавіку 2017 г., чэрвені і лістападзе 2019 г., снежні 2022 г. адбыліся рабочыя візіты Прэзідэнта Беларусі ў Кыргызстан для ўдзелу ў пасяджэннях Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў-членаў АДКБ. У верасні 2016, красавіку і снежні 2017 г., лістападзе 2019 г. і снежні 2022 г. пад час пасяджэнняў інтэграцыйных органаў у Мінску і Бішкеку праходзілі рабочыя сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Кыргызстана.
У 2001 годзе адбыўся афіцыйны візіт Прэм'ер-міністра Кыргызстана ў Беларусь.
У лістападзе 2018 г., у чэрвені 2020 г. і ў маі 2021 г. у г.Мінску Прэм'ер-міністр Кыргызстана прыняў удзел у пасяджэнні інтэграцыйных органаў. У сакавіку 2017 г., жніўні 2019 г. і жніўні 2021 г. Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у пасяджэннях Еўразійскага міжурадавага савета (далей – ЕМС) у Кыргызстане. У рамках пасяджэнняў ЕМС у лютым 2021 г. у Алматы, у лістападзе 2021 г. у Ерэване і ў лютым 2022 г. у Астане адбыліся двухбаковыя сустрэчы прэм'ер-міністраў Беларусі і Кыргызстана.
Беларусь і Кыргызстан канструктыўна супрацоўнічаюць на міжнародных пляцоўках. На ўзаемнай аснове аказваецца падтрымка па ключавых пытаннях узаемадзеяння.
Дагаворна-прававую базу складаюць 45 міждзяржаўных, міжурадавых і міжведамасных міжнародна-прававых дакументаў.