Аб палітычных адносінах паміж Рэспублікай Беларусь і Кыргызскай Рэспублікай
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Кыргызскай Рэспублікай устаноўлены 21 студзеня 1993 г. У абедзвюх краінах адкрыты пасольствы.
У лістападзе 2006 г. адбыўся афіцыйны візіт у Беларусь Прэзідэнта Кыргызстана. Візіт у адказ Прэзідэнта Беларусі прайшоў у кастрычніку 2008 г. У верасні 2016 г., красавіку 2017 г., чэрвені і лістападзе 2019 г., снежні 2022 г., кастрычніку 2023 г. адбыліся працоўныя візіты Прэзідэнта Беларусі ў Кыргызстан для ўдзелу ў мерапрыемствах па лініі СНД, ЕАЭС, ШАС і АДКБ.
У 2014, 2016, двойчы ў 2017, 2019, 2022 і 2023 гадах у рамках пасяджэнняў інтэграцыйных органаў у г.Мінску і г.Бішкеку праходзілі рабочыя сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Кыргызстана ў двухбаковым фармаце.
У 2001 годзе адбыўся афіцыйны візіт Прэм'ер-міністра Кыргызстана ў Беларусь. У рамках правядзення пасяджэнняў СКУ СНД у 2014, 2016 і 2021 гадах праходзілі сустрэчы на ўзроўні Прэм'ер-міністраў дзвюх краін. Кіраўнік кыргызстанскага кабміна таксама наведваў Беларусь у лістападзе 2018 г., ліпені 2020 г., чэрвені 2022 г. і ў маі 2024 г. для ўдзелу ў пасяджэннях ЕМПС. У 2018 і 2020 гадах у ходзе гэтых мерапрыемстваў адбыліся яго сустрэчы з Кіраўніком дзяржавы і Прэм'ер-міністрам Беларусі.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь наведваў Кыргызстан у сакавіку 2017 г. і жніўні 2019 г. -г.Бішкек, 2021 г. і 2022 г. — г.Чалпон-Ата, для ўдзелу ў пасяджэннях ЕМПС, а таксама ў кастрычніку 2023 г. для ўдзелу ў ЕМПС, СКУ ШАС і СНД (г. Бішкек). У рамках пасяджэнняў ЕМПС 21 лютага 2021 г. (г.Алматы), 19 лістапада 2021 г. (г.Ерэван), 24 лютага 2022 г. (г.Астана) адбыліся двухбаковыя сустрэчы Прэм'ер-міністраў Беларусі і Кыргызстана.
Спікер Вярхоўнага Савета (Тарага Жагорку Кенеша) Кыргызстана на чале парламенцкай дэлегацыі наведаў Беларусь з 4 па 5 кастрычніка 2023 г. Кіраўніца Савета Рэспублікі Рэспублікі Беларусь наведала г.Бішкек на чале беларускай дэлегацыі дэпутатаў у рамках Парламенцкай Асамблеі СНД 16-17 лістапада 2023 г.
Беларусь і Кыргызстан канструктыўна супрацоўнічаюць на міжнародных пляцоўках. На ўзаемнай аснове аказваецца падтрымка па ключавых пытаннях узаемадзеяння. У 2024 годзе кыргызскі бок падтрымаў уступленне Беларусі ў ШАС. У сваю чаргу Беларусь у 2024 г. падтрымала ініцыятыву Кыргызстана «Горы і Клімат» у рамках ААН.
Дагаворна-прававую базу складаюць 45 міждзяржаўных, міжурадавых і міжведамасных міжнародных дагавораў.