:

Аб уручэнні віншавальнага паслання Ю.С. Руцкой

23.02.2017 г.

22 лютага ў Пасольстве адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння віншавальнага паслання Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Макея У.У. ў адрас сябра Кансультатыўнага савета пры МЗС Рэспублікі Беларусь па справах беларусаў замежжа, папулярнай эстраднай спявачкі Кыргызстана Руцкой Ю.С. у сувязі з прысваеннем ёй ганаровага звання «Заслужаны артыст Кыргызскай Рэспублікі». У мерапрыемстве прынялі ўдзел Старшыня грамадскага аб'яднання беларусаў у Кыргызстане «Світанак» Шут А.С., намеснік старшыні аб'яднання Калантай Г.П., актыў арганізацыі этнічных беларусаў і супрацоўнікі Пасольства.

Уручаючы віншавальнае пасланне, Пасол Дзенісенка В.А. адзначыў высокае прафесійнае майстэрства і плённую творчую працу Ю.С. Руцкой на эстрадзе, а таксама яе актыўную грамадскую дзейнасць у рамках ГА «Світанак» па падтрымцы беларускіх нацыянальных традыцый, умацаванню беларуска-кыргызскага гуманітарнага супрацоўніцтва. Ю.С. Руцкая выказала шчырую падзяку кіраўніцтву Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Пасольству Беларусі ў Кыргызстане за віншаванне і высокую ацэнку яе працы. Падкрэсліла, што будзе і далей весці актыўную працу па папулярызацыі беларускага эстраднага мастацтва, садзейнічаць умацаванню патэнцыялу нацыянальнай дыяспары ў Кыргызстане. Мерапрыемства прайшло ў цёплай сяброўскай атмасферы.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти