Аб адкрыцці ў г.Бішкеку магазіна беларусіх тавараў
04.08.2020 г.1 жніўня 2020 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы Страчко А.С. прыняў удзел у адкрыцці магазіна «Белавежскі гасцінец», які прапануе прадукты харчавання, зробленыя ў Рэспубліцы Беларусь.
Гэта першы магазін у Кыргызстане, асартымент якога складаецца выключна з прадукцыі беларускіх вытворцаў. Нацыянальны каларыт падкрэслены і ў афармленні інтэр'еру памяшкання гандлёвай кропкі.
Пакупнікі змогуць набыць тут мясную і малочную прадукцыю, сыры, тварог, соусы, кандытарскія вырабы такіх вядомых марак, як «Белавежскі гасцініц», «Гродфуд» «Камако», «Чырвоны харчавік», «Удалы выбар». «Шчодрая масленіца».





