:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Страчко з Паслом Пакістана

10.09.2020 г.

10 верасня 2020 г. у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Бішкеку адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы Андрэя Страчко з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Пакістан Сардарам Азхарам Тарык Кханам.

Кіраўнік беларускай дыпмісіі адзначыў высокі ўзровень узаемаадносін, дасягнуты паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Пакістан за апошнія гады.

У ходзе сустрэчы бакі абмяняліся думкамі аб перспектыўных напрамках гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Кыргызстанам.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці