:

Аб візіце ў Кыргызстан дэлегацыі Мінспорту Беларусі

15.03.2023 г.

15 сакавіка 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы Андрэй Страчко ў складзе дэлегацыі пад кіраўніцтвам Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргея Кавальчука прыняў удзел у сустрэчы з Міністрам культуры, інфармацыі, спорту і маладзёжнай палітыкі Кыргызскай Рэспублікі Беларусь Алтынбекам Максутавым у Бішкеку.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы спорту і турызму. Асноўны акцэнт быў удзелены падрыхтоўцы да II Гульняў краін СНД, якія пройдуць у жніўні 2023 г. у Рэспубліцы Беларусь.

Візіт дэлегацыі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь працягнецца да 16 сакавіка 2023 г. Запланаваны шэраг сустрэч з кіраўніцтвам Кабінета Міністраў Кыргызскай Рэспублікі, а таксама прадстаўнікамі спартыўных і турыстычных кампаній.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці