:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Страчко з Ганаровым прэзідэнтам Асацыяцыі «Дардой»

26.11.2020 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы Страчко А.С. 26 лістапада 2020 г. сустрэўся з Салымбекавым А.М., Ганаровым прэзідэнтам Асацыяцыі «Дардой», якая з'яўляецца адной з вядучых бізнес-структур Кыргызстана.

Абмеркаваны магчымыя напрамкі ўзаемадзеяння дыпмісіі і Асацыяцыі па развіццю беларуска-кыргызскага партнерства. У якасці першага кроку бакі дамовіліся правесці анлайн-канферэнцыю па праблематыцы двухбаковага гандлева-эканамічнага супрацоўніцтва з удзелам Беларускай гандлева-прамысловай палаты.


Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці