:

Аб удзеле ў мітынгу, прысвечанаму 35-годдзю з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС

26.04.2021 г.

26 красавіка 2021 г., у дзень 35-годдзя з дня аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі дыпламат Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы прыняла ўдзел у мітынгу, прысвечаным Міжнароднаму дню памяці катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Мерапрыемства адбылося пры ўдзеле кіраўніцтва г.Бішкека, Бішкекскага гарадскога таварыства «Саюз Чарнобыль», ліквідатараў аварыі на ЧАЭС, прадстаўнікоў дыпкорпуса і гараджан.

У Беларусі гэты дзень успамінаюць як адну з самых трагічных дат у гісторыі. Зонай радыёактыўнага забруджвання стала амаль чвэрць тэрыторыі Беларусі, на якой пражывала пятая частка насельніцтва нашай краіны.

Яшчэ большых маштабаў аварыі ўдалося пазбегнуць дзякуючы неймаверным намаганням звычайных людзей. Па розным ацэнкам, у ліквідацыі катастрофы прымалі ўдзел не менш за 90 тысяч чалавек з розных куткоў былога СССР, у тым ліку з Беларусі, Расіі, Украіны, Кыргызстана.

Паводле інфармацыі прэс-службы мэрыі г Бішкека, у цяперашні час у сталіцы пражываюць 259 ліквідатараў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і іх удоў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці