:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Страчко з Міністрам адукацыі і навукі Кыргызстана А.Бейшэналіевым

19.03.2021 г.

19 сакавіка 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы Андрэй Страчко сустрэўся з Міністрам адукацыі і навукі Кыргызскай Рэспублікі Алмазбекам Бейшэналіевым.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, уключаючы ўзаемадзеянне ў рамках міжурадавага пагаднення ад 27 лістапада 2006 г. аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі і навукі, а таксама ў частцы рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 чэрвеня 2018 г. №232 «Аб грантах на навучанне».

Падчас гутаркі Алмазбек Бейшэналіеў адзначыў значны вопыт беларускага боку ў развіцці IT-сферы і выказаў зацікаўленасць у сумеснай падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне інфармацыйных тэхналогій.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці