:

Аб падвядзенні вынікаў конкурсу, прымеркаванага да 130-годдзя беларускага паэта М.Багдановіча

25.11.2021 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы Страчко А.С. прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Максім Багдановіч — вялікі беларускі паэт», якая адбылася ў Бішкекскім дзяржаўным універсітэце ім.К. Карасаева.

Конкурс прымеркаваны да 130-годдзя класіка беларускай літаратуры і быў арганізаваны па ініцыятыве пасольства Беларусі ў Кыргызстане пры ўсебаковай падтрымцы кіраўніцтва ўніверсітэта.

У чатырох намінацыях конкурсу: «насценгазеты», «буклеты», «сачыненні і эсэ», «чытальнікі вершаў» прынялі ўдзел больш за 75 студэнтаў першага курса бішкекскага ВНУ. Сярод пераможцаў конкурсу: Іманкулава Макмал, Алыкулава Айжаркын, Карабаева Акбійке, Чоюбекаў Асек, Кімсанаў Аманкелдзі, Мелісава Айталкун, Жаналіева Бурулай, Насірдзін кызы Жуманара, Жумабекава Альбіна, Мажытава Адэль, Тургунбекава Азіза, Мухтар кызы Мадзіна, Балатбекава Алія, Эргешава Дылнура, Жарашова Айназік, Жанышбекава Адэль.

У склад конкурснай камісіі ўваходзілі выкладчыкі кыргызскага ВНУ і прадстаўнік Пасольства. Камісію ўзначаліла дэкан факультэта славяназнаўства Ніязаліева Р.А.

Арганізатарам і ўдзельнікам конкурсу ўручаны граматы і падарункі ад імя Пасольства. Факультэту славяназнаўства перададзены ў дар кнігі беларускіх класікаў.

9 снежня 2021 г. споўніцца 130 гадоў з дня нараджэння Максіма Багдановіча — паэта, празаіка, публіцыста, літаратурнага крытыка, які з'яўляецца адным з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры. Пражыўшы нядоўгае жыццё, М.Багдановіч унёс неацэнны ўклад у развіццё беларускай культуры. Кожны беларус з дзіцячага ўзросту ведае яго імя. Мы шчыра рады, што прыхільнікаў творчасці М.Багдановіча стала значна больш і на кыргызскай зямлі.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці