:

Аб удзеле Пасла Беларусі А.Страчко ў цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу малюнка

03.02.2021 г.

3 лютага 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Андрэй Страчко прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка «Мы памятаем», дзе выступіў з прывітальным словам.

Конкурс прымеркаваны да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Яго арганізатарам выступіла Міністэрства адукацыі і навукі Кыргызстана пры падтрымцы ЮНЕСКА.

У конкурсе прынялі ўдзел 1200 дзяцей з Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана. Сярод пераможцаў конкурсу — дзеці з Рэспублікі Беларусь: Барысевіч Марыя (9 гадоў, г.Мінск) і Прылуцкая Ева (10 гадоў, г.Мінск).

Вельмі прыемна, што памяць аб подзвігу людзей, якія абаранялі нашу Радзіму ў гады той жудаснай вайны, працягвае жыць і вучыць нас шанаваць мірнае жыццё.

Ва ўрачыстай цырымоніі таксама прынялі ўдзел: кіраўніцтва Міністэрства адукацыі і навукі Кыргызскай Рэспублікі і прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Кыргызстане.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці