:

ВАЖНА! Аб змяненні з 12 чэрвеня 2021 г. патрабаванняў па ўездзе на тэрыторыю Кыргызскай Рэспублікі

11.06.2021 г.

Паводле інфармацыі Міністэрства замежных спраў Кыргызскай Рэспублікі, з 12 чэрвеня 2021 г. ўводзяцца новыя правілы ўезду замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Кыргызскую Рэспубліку.

У адпаведнасці з новымі патрабаваннямі для ўезду ў Кыргызстан замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства абавязаны прад'явіць вынікі ПЦР-тэсту, праведзенага за апошнія 72 гадзіны з моманту адбору да прыбыцця ў краіну або дакумент (сертыфікат), які сведчыць атрыманне вакцыны супраць каранавіруснай інфекцыі, прызнаны Кыргызскай Рэспублікай .

Пералічаныя патрабаванні не прымяняюцца ў адносiнах да:

- членаў афіцыйных дэлегацый замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый, якія накіроўваюцца па запрашэнню ўпаўнаважанага дзяржаўнага органа Кыргызскай Рэспублікі;

- дзяцей узростам да 5 гадоў (уключна).

Патрабаванні ўступаюць у сілу з 19 чэрвеня 2021 г для грамадзян, якія перасякаюць дзяржаўную мяжу Кыргызскай Рэспублікі праз паветраныя пункты пропуску; з 12 чэрвеня 2021 г. — у дачыненні да грамадзян, якія перасякаюць дзяржаўную мяжу Кыргызскай Рэспублікі праз наземныя пункты пропуску.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці