:

Аб удзеле Пасла А.Страчко ў цырымоніі адкрыцця Міжнароднага фестывалю сусветных моў

21.04.2017 г.

21 красавіка б.г. Пасол А.Страчко прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Міжнароднага фестывалю сусветных моў і культур: «Адзінства ў разнастайнасці», якая адбылася ў Бішкекскім гуманітарным універсітэце ім. К.Карасаева. У рамках мерапрыемства Пасол правёў сустрэчы з Міністрам адукацыі, навукі і культуры Кыргызскай Рэспублікі Кудайбердыевай Г.М., рэктарам БДУ Мусаевым А.І., падчас якіх абмеркаваў пытанні далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і кантактаў паміж ВНУ. Пасол таксама наведаў Цэнтр беларускай мовы, гісторыі і культуры пры факультэце славяназнаўства БДУ, сустрэўся з дэканам факультэта Елебесавай С.А.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти